1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом – дамы', мо'ва – маўле'нне, цэ'гла – цагля'ны, шэпт – шапта'ць.
2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада', баранава'нне, ко'лас, хо'лад, бало'та, Бандарэ'нка, Ко'ханава, Ку'нцава, Гаме'р, Сакра'т, арганіза'цыя, педагагі'чны, электара'т, харэагра'фія, заало'гія.
Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крыві' – крыва'вы, дро'вы – дрыво'тня, кро'шка – крышы'ць, бро'вы – брыво', гром – грымо'ты – грыме'ць, брод – брысц'і, гло'тка – глыта'ць, бло'хі – блыха'.
3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ'хі – страха', шэ'ры – шарэць, чэ'ргі – чарга', крэмль – крамлёўскі, жэ'мчуг – жамчу'жына, арэ'нда – арандава'ць, майстэ'рня – ма'йстар.
Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя.
4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:
у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар, этажэ'рка, элеме'нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя;
пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р, жэлаці'н, чэкме'нь, рэспу'бліка, рэфо'рма, Рэма'рк, рэкла'ма, рэа'ктар, рэві'зія, агрэга'т, рэжы'м, рэко'рд, рэе'стр, рэвалю'цыя, дэта'ль, гардэро'б, Дэтро'йт, Дэфо', дэлега'т, дэманстра'цыя, о'рдэн, тэо'рыя, тэа'тр, тэлегра'ф, тэлефо'н, ветэра'н, ка'тэт, тэрмо'метр, тэарэ'ма, цэнтралі'зм, цэві'та.
5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль.
6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар, камп’ю'тар, пэ'йджар, рэйсфе'дар, эспа'ндар, тэ'ндар, о'рдар, ме'неджар, фарва'тар, а'льма-ма'тар, кра'тар, прэсві'тар.
Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.
раскрыть » / « свернуть